Парашэнка перадаў Туску санкцыйны „спіс Саўчанкі”



Прэс-сакратар украінскага лідара Святаслаў Цэголка паведаміў, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка перадаў кіраўніку Еўрасавета Дональду Туску прапановы па санкцыях супраць асоб, якія маюць дачыненне да справы Надзеі Саўчанкі.

epa04900178 EU Council President Donald Tusk (R) welcomes Ukrainian President Petro Poroshenko (L) prior a meeting in Brussels, Belgium, 27 August 2015. Poroshenko was in Brussels for talks with top EU officials on the implementation of a shaky ceasefire deal in the east of his country, as well as economic challenges facing Kiev. Cash-strapped Kiev is receiving international support to stave off bankruptcy, in return for carrying out wide-reaching political and economic reforms.  EPA/OLIVIER HOSLET

Парашэнка знаходзіцца з візітам у Бруселі, ён ужо правёў сустрэчу з Тускам і кіраўніком Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам. „Прэзідэнт перадаў Туску санкцыйныя прапановы супраць асоб, якія фабрыкавалі справу супраць Саўчанкі”, – напісаў Цэголка ў Twitter.

Пазней ён дадаў, што „спіс Саўчанкі” Парашэнка перадаў таксама і прэзідэнту Еўрапарламента Марціну Шульцу.

Раней польскі дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі размясціў у сваім мікраблогу ў Twitter зварот да кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні з заклікам увесці санкцыі ў дачыненні да некалькіх дзясяткаў расейскіх афіцыйных асоб у сувязі са справай Саўчанкі.

Напярэдадні Цэголка заявіў, што Парашэнка каардынуе з ЕЗ і ЗША падрыхтоўку спісу санкцый у сувязі са справай Саўчанкі.

Фота telegraf.com.ua