Парашэнка прызначыў амбасадара ў Беларусь
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Ігара Кізіма амбасадарам у Беларусі. Аб прызначэнні паведамляецца на сайце ўкраінскага прэзідэнта.
У апошнія два гады ён працаваў часовым павераным у справах Украіны ў Вялікабрытаніі. Вядома, што Кізім — ураджэнец Харкава. Быў першым сакратаром украінскіх амбасадаў у Францыі і Нігерыі, дарадцам у амбасадзе ў Канадзе. Пазней працаваў на розных пасадах ва ўкраінскім МЗСе. Украіна не мела амбасадара ў Беларусі з траўня 2015 года, калі быў звольнены Міхаіл Ежаль. Ва Украіне супраць Ежаля распачалі шэраг крымінальных справаў. Летась у сакавіку яго абвясцілі ў вышук.
Фота: Телеграф