Парашэнка: Стратэгічная мэта Украіны – уступ у NATO



Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ўпэўнены, што стратэгічная мэта Украіны – уступ у Паўночна-Атлантычны альянс.

Пётр Парашэнка

Пра гэта ён заявіў на адкрыцці сесіі Вярхоўнай Рады. Парашэнка, аднак, мяркуе, што кожны крок да ўступу ў NATO павінен быць узважаным і пралічаным.

“За апошнія два з паловай гады колькасць прыхільнікаў уступу Украіны ў NATO значна пабольшала, і гэтая колькасць перавышае колькасць праціўнікаў”, – зазначыў прэзідэнт.

Што думаюць наконт гіпатэтычнага членства Украіны ў Паўночна-Атлантычным альянсе жыхары Чарнігава:

– Толькі ў NATO – гэта адзіны спосаб зберагчы Украіну, як дзяржаву.

– Адназначна, мы не ў стане самі абараніцца ад расейскай агрэсіі. Вядома я б галасаваў за тое, каб ісці ў NATO, бо гэта вайсковы саюз, таму вайна ў нашай краіне магчыма нават і закончылася.

Згодна з апошнім сацыялагічным даследваннем, больш за 46 % украінцаў падтрымліваюць членства Украіны ў NATO, і амаль 26 % выступаюць супраць.

Беларускае Радыё Рацыя