Парашэнка сустрэўся з сям’ёй Паўла Шарамета



На сустрэчы са сваякамі загінулага журналіста Паўла Шарамета і прадстаўнікамі Камітэту абароны журналістаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што праваахоўныя органы павінны ў бліжэйшы час публічна даць справаздачу аб выніках следства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Адміністрацыі Прэзідэнта. На сустрэчы Парашэнка заявіў, што гатовы зрабіць усё, што ад яго залежыць, для поўнага расследавання і гэтак жа, як і журналісты, зацікаўлены ў празрыстым расследаванні забойства Шарамета.

Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху машыны, якая належала сузаснавальніцы „Украінскай праўды” і яго грамадзянскай жонцы Алёне Прытуле.

Фота  president.gov.ua