Парашэнка ўнёс у Раду законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўнёс у Раду праект закона аб рэінтэграцыі Данбаса. Адпаведны дакумент зарэгістраваны на афіцыйным сайце парламента.
У дакуменце Расея названа „краінай-агрэсарам”, якая „часова акупавала” частку ўкраінскай тэрыторыі з дапамогай рэгулярнай арміі. Таксама сцвярджаецца, што Масква „падтрымлівала тэрарызм ва Украіне”.
Законапраект прадугледжвае магчымасць увядзення ваеннага становішча на асобных тэрыторыях паўднёвага-усходу Украіны. Акрамя таго, ён надзяляе прэзідэнта правам выкарыстоўваць армію ў Данбасе. Вызваленне рэгіёну названа ў дакуменце „мэтай дзяржаўнай палітыкі”.
У канцы верасня ўкраінскія СМІ паведамлялі, што распрацоўшчыкі законапраекта і адміністрацыя Парашэнкі настойваюць на тым, што дакумент павінен быць прыняты да 18 кастрычніка.
У гэты дзень заканчваецца тэрмін дзеяння закона аб адмысловым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данбаса.
Таксама паведамлялася, што Кіеў завяршыў ўзгадненне законапраекта аб рэінтэграцыі Данбаса з заходнімі партнёрамі – ЗША і прадстаўнікамі нармандскай чацвёркі.
Паводле aif.ru
Фота ria.ru