Паразы і перамогі беларускай палітыкі ў 2015 г.



Навуковы супрацоўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Андрэй Елісееў назваў паразы і перамогі беларускай палітыкі ў 2015 годзе. Паразай называе аналітык не падпісанне дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму. Гэтага ўсе чакалі яшчэ на Рыжскім саміце, які прайшоў у траўні:

— Цяпер ёсць верагоднасць, што ў наступным годзе Украіна і Грузія ўжо атрымаюць бязвізавы рэжым. Беларусь дагэтуль не выйшла і на першы этап: няма нават спрашчэння візавага рэжыму. Гэта безумоўная параза, асабліва ўлічваючы, што беларусы, калі ў іх пытаюць пра асноўныя бонусы, якія яны бачаць у адносінах з ЕЗ, яны называюць мабільнасць: магчымасць перасоўвацца без праблемаў.

Сёлетняй перамогай Андрэй Елісееў вызваленне палітычных вязняў, а таксама рух у напрамку нармалізацыі адносінаў Беларусі з Еўразвязам:

— Спадзяюся, што Беларусь нарэшце напачатку года падпіша пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму і я таксама бачу, што цалкам верагодна, што санкцыі альбо застануцца замарожанымі,  або іх могуць зняць на некалькі месяцаў. Беларусь мае вялікі шанец атрымаць крэдыт і з Захаду ад МВФ і з Усходу праз Еўразійскі фонд.

Таксама Андрэй Елісееў мяркуе, што ў наступным годзе на тэрыторыі Беларусі ўсё ж такі з’явіцца вайсковая авіяцыйная база Расеі ў тым ці іншым выглядзе.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t-styl.info