ПАРЕ запатрабавала ад Польшчы перагледзець судовую рэформу



Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы запатрабавала ад Польшчы перагледзець пакет рэформаў такім чынам, каб судовая сістэма прыйшла ў адпаведнасць з еўрапейскімі дэмакратычнымі нормамі.

У ПАРЕ лічыць, што ў выніку рэформы польскія суды страцілі незалежнасць ад выканаўчай улады, а незалежнасць суддзяў і вяршэнства права не з’яўляюцца выключна ўнутранымі польскімі праблемамі.

Дадзеныя галіны палітычнага жыцця Польшчы аказваюць наўпроставы ўплыў на Еўропу. ПАРЕ таксама мае намер распачаць у дачыненні да Польшчы працэдуру маніторынгу. Падчас галасавання па рэзалюцыі парламентарыі ад кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» унеслі больш за 30 паправак, аднак усе яны былі адхіленыя.

Беларускае Радыё Рацыя