Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра інтэграцыю ў Еўразвяз і НАТО



Парламент Грузіі падтрымаў праект рэзалюцыі пра імкненне краіны ўвайсці ў Еўрапейскі звяз і НАТО. Гэта вызначылі прыярытэтам знешняй палітыкі.

Пра гэта паведамляецца на сайце парламента Грузіі. Рэзалюцыю падтрымаў 81 дэпутат.

„Безальтэрнатыўным прыярытэтам знешняй палітыкі Грузіі ёсць сяброўства ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы. Трансатлантычнае адзінства ёсць важнейшай умовай умацавання сусветнай бяспекі”, – гаворыцца ў дакуменце.

Яшчэ адным прыярытэтам Грузіі ў знешняй палітыцы называюць поўнапраўнае сяброўства ў Еўразвязе.

Беларускае Радыё Рацыя