Парламент і апазіцыя Лівіі спынілі ўзброены канфлікт



Прадстаўнікі парламента і так званага Новага ўсеагульнага нацыянальнага кангрэса падпісалі пагадненне аб спыненні ўзброенага канфлікту, піша BBC са спасылкай на тэлеканал „Аль-Арабія”.

„Дэкларацыя прынцыпаў” прадугледжвае стварэнне камітэта з 10 чалавек, якому трэба будзе назваць часовага прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта краіны.

Новы ўсеагульны нацыянальны кангрэс аб’ядноўвае ісламісцкія партыі, якія прайгралі парламенцкія выбары 25 чэрвеня 2014 года. Спасылаючыся на нізкую яўку, яны адмовіліся прызнаваць іх вынікі і, абапіраючыся на лаяльныя ім узброеныя групоўкі, ўзялі пад кантроль сталіцу краіны Трыпалі.