Парламент Каталоніі абвясціў пра незалежнасць ад Іспаніі



Парламент Каталоніі прагаласаваў за рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Іспаніі.

За аддзяленне ад Іспаніі прагаласавалі 70 дэпутатаў, 10 выступілі супраць, 2 устрымаліся. 

Марыяна Рахой абвясціў пра роспуск каталонскага парламента і прызначэнне новых выбараў у аўтаноміі на 21 снежня. Ён падкрэслівае, што прамое кіраванне заклікана не пазбавіць Каталонію аўтаноміі, а „аднавіць нармальнасць.”

Услед за іншымі еўрапейскімі краінамі пра непрызнанне незалежнасці Каталоніі заявіла Велікабрытанія.

„Злучанае Каралеўства не прызнае і не прызнае дэкларацыю незалежнасці, абвешчаную рэгіянальным парламентам Каталоніі. Яна грунтуецца на галасаванні, прызнаным нелегальным іспанскім судом. Мы хацелі б і ў далейшым бачыць вяршэнства закона, павагу іспанскай канстытуцыі і захаванне цэласнасці Іспаніі”, – гаворыцца ў заяве ўрада.

* * *

Нямеччына не прызнае аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар урада ФРГ Штэфэн Зайберт. Ён заклікаў Мадрыд і Барселону да дыялогу.

„Федэральны ўрад не прызнае такую ​​дэкларацыю незалежнасці – заявіў Зайберт. – Суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Іспаніі з’яўляюцца і заўсёды будуць недатыкальнымі”.

„Мы спадзяемся, што бакі выкарыстаюць усе існуючыя магчымасці для дыялогу і зніжэння напружанасці”, – дадаў ён.

Штэфэн Зайберт падкрэсліў, што ўрад Германіі з заклапочанасцю сочыць за развіццём падзей у Каталоніі.

Заява ўраду пераклікаецца з пазіцыяй Еўразвяза, які раней заявіў, што будзе размаўляць толькі з Мадрыдам.

* * *

Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што Каталонія з’яўляецца неад’емнай часткай Іспаніі.

„Злучаныя Штаты падтрымліваюць канстытуцыйныя меры іспанскага ўрада, накіраваныя на тое, каб Іспанія заставалася моцнай і адзінай”, – заявіла прэс-сакратар Дзярждэпартамента Хезер Ноэрт.

* * *

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў, што Іспанія „застаецца адзіным суразмоўцам” для Еўразвяза.

„Для ЕЗ нічога не змянілася. Іспанія застаецца нашым адзіным суразмоўцам. Я спадзяюся, што іспанскі ўрад аддасць перавагу сіле аргументаў, а не сілу як аргумент”, – напісаў Туск у „Твітэры”.

bbc.com