Парламент Каталоніі правядзе паседжанне насуперак судовай забароне
Нягледзячы на забарону Канстытуцыйнага суда Іспаніі, рэгіянальны парламент Каталоніі збярэцца на пасяджэнні 9 кастрычніка і правядзе дэбаты па пытанні абвяшчэньня незалежнасці рэгіёну.
„Парламент будзе дыскутаваць, парламент збярэцца. Будуць дэбаты, і гэта важна”, – заявіў у эфіры BBC прадстаўнік каталонскай адміністрацыі па пытаннях знешняй палітыкі Рауль Рамева ў пятніцу, 6 кастрычніка. Адначасова ён падкрэсліў, што каталонскі крызіс будзе вырашаны палітычнымі метадамі, а не судовым рашэннем.
Напярэдадні Канстытуцыйны суд у Мадрыдзе забараніў рэгіянальнаму парламенту Каталоніі праводзіць пасяджэнне 9 кастрычніка, падтрымаўшы пазоў Каталонскай сацыялістычнай партыі, якая выступае супраць аддзялення рэгіёну ад Іспаніі.
9 кастрычніка дэпутаты парламента ў Барселоне маюць намер зрабіць высновы з вынікаў рэферэндуму і прыняць адпаведныя меры. Як чакаецца, на дадзеным паседжанні будзе абвешчана незалежнасць Каталоніі.