Парламент Каталоніі за аддзяленне ад Іспаніі
Парламент Каталоніі ў сераду бальшынёй галасоў падтрымаў законапраект аб правядзенні рэферэндума па аддзяленні гэтай гістарычнай вобласці ад Каралеўства Іспанія.
Як паведаміла газета „Pais” рашэнне падтрымалі 72 дэпутаты, 11 устрымаліся, супраць не прагаласаваў ніхто.
Рэферэндум адбудзецца ў нядзелю, 1 кастрычніка. На ім будзе такое пытанне: „Вы хочаце, каб Каталонія была незалежнай дзяржавай у форме рэспублікі?”.
Урад Іспаніі заяўляе, што гэты рэферэндум будзе неканстытуцыйным, і пагражае пераследам яго арганізатарам.
Беларускае Радыё Рацыя