Парламент Македоніі прагаласаваў за змену назвы краіны
Парламент Македоніі прагаласаваў за змяненне назвы рэспублікі. Цяпер краіна будзе называцца рэспубліка Паўночная Македонія.
Адпаведная папраўка ўнесена ў Канстытуцыю краіны. Сітуацыя вакол назвы былой югаслаўскай рэспублікі перашкаджала збліжэнню Македоніі з ЕЗ і НАТА, паколькі супраць назвы „Македонія” выступала Грэцыя, адна з абласцей якой носіць такую ж назву.
Сённяшняму галасаванню ў парламенце папярэднічаў рэферэндум, больш за 90% удзельнікаў якога падтрымалі перайменаванне. Незадоўга да гэтага Грэцыя і Македонія падпісалі адпаведнае пагадненне.
Фота golos.ua