Парламент Турцыі падтрымаў адпраўку войскаў у Лівію
Парламент Турцыі 2 студзеня ўхваліў мандат на адпраўку турэцкіх вайскоўцаў у Лівію.
Такім чынам, урад Турцыі атрымаў дазвол на аказанне ваеннай дапамогі Трыпалі.
Раней паведамлялася, што законапраект, які прадугледжвае ваенную дапамогу Анкары уладам Лівіі, паступіў у вышэйшы заканадаўчы сход Турцыі 30 снежня. Да гэтага турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган накіраваў дадзены законапраект на разгляд парламента і выказаў надзею, што дакумент будзе зацверджаны 7 або 8 студзеня.
Ён падкрэсліў, што Турцыя мае намер аказваць усю неабходную падтрымку ўраду нацыянальнай згоды на чале з Фаезам Сараджам, прызнананаму міжнароднай супольнасцю.
Па дадзеных СМІ, у снежні 2019 года ўрад нацыянальнай згоды Лівіі афіцыйна папрасіў Турцыю аб аказанні ваеннай дапамогі для абароны Трыпалі ад наступу на горад сіл Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфы Хафтара.
Паводле Інтэрфакс.