Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча



Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча ў краіне. Лідар апазіцыі Хуан Гуайдо разлічвае на міжнародную дапамогу для развязання палітычнага і эканамічнага крызісу ў дзяржаве.

Гуайдо заявіў, што Венесуэле гатовыя дапамагчы Японія і Германія. 

Энергазабеспячэння няма па-ранейшаму на значнай, а магчыма і большай тэрыторыі краіны. Гэта адбываецца з-за праблемаў на буйнешай ГЭС Венесуэлы, дзе састарэла абсталяванне. Венесуэльскія ўлады з свайго боку называюць гэта тэрактам і вінавацяць ва ўсім ЗША.

Улады Венесуэлы часткова адкрылі мяжу з Калумбіяй. Праз яе могуць праехаць дзеці, якім патрабуецца тэрміновая медыцынская дапамога, у суправаджэнні дарослых.

Мяжа з Калумбіяй была зачынена яшчэ 23 лютага. Такім чынам кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура перашкаджаў даставіць апазіцыі гуманітарную дапамогу з ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя