Парламенцкая асамблея Рады Еўропы правядзе тэрміновыя дэбаты па Беларусі



Парламенцкая асамблея Рады Еўропы правядзе тэрміновыя дэбаты з нагоды міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.

„Асамблея вырашыла правесці ў чацвер тэрміновыя дэбаты па сітуацыі ў Афганістане, па ўзмацненні міграцыйнага ціску на межах з Беларуссю і па новым праекце пратакола да Канвенцыі Савета Еўропы аб кіберзлачыннасці”, – гаворыцца ў паведамленні ПАСЕ ў Twitter.

Супраць правядзення тэрміновых дэбатаў па Беларусі выступіў прадстаўнік расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ Сяргей Кісляк: „Я, як і многія мае калегі, супраць абмеркавання пытання па Беларусі, таму што яно надуманае і штучнае”.

Беларускае Радыё Рацыя