Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведвае Судан
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 14 лістапада прыбыла з афіцыйным візітам у Судан.
У аэрапорце Хартума, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, Андрэйчанку сустрэў намеснік старшыні Нацыянальнай асамблеі Судана.
З абодвух бакоў было адзначана, што мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Беларусі і Нацыянальнай асамблеяй Судана, падпісаны ў жніўні 2017 года, „стварыў важную аснову для рэгулярнага дыялогу і міжпарламенцкіх кансультацый”.
Акрамя таго, быў „падкрэслены ўклад парламенцкай дыпламатыі ў стымуляванне росту дзелавой актыўнасці паміж Беларуссю і Суданам”.
Візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Судан працягнецца да 16 лістапада.
