Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведвае Падляшша
У Польшчы з візітам знаходзіцца дэлегацыя Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацы з парламентам Польшчы. Дэпутаты ды прадстаўнікі беларускага і польскага бізнесу наведалі і Бельск Падляшскі, дзе пабывалі на мясцовым малочным заводзе.
Кажа дэпутат польскага Сейма Мечыслаў Башко:
— Праз нейкі час усё ж удалося навязаць кантакты і паказаць парламент. Чым мы займаемся. А перш за ўсё я хачу паказаць наша Падляшскае ваяводства. Таксама мы паказваем нашы прадпрыемствы, якія займаюцца экспартам, перш за ўсё малочны завод у Бельску Падляшскім. Таксама паказваем памежныя пераходы, неўзабаве будзе сустрэча пра трансгранічныя праекты, каб разам нашы паветы, наша ваяводства атрымлівала як мага больш сродкаў.
19 верасня, у Саколцы будзе падпісаны ліст аб намерах паміж Асацыяцыяй польскага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь і Польска–беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Дагавор мае даць новыя магчымасці для польска-беларускага бізнесу.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя