Парламенцкія выбары ў Харватыі



У Харватыі 5 ліпеня праходзяць выбары ў парламент краіны – ён называецца Сабор.

Галоўнымі канкурэнтамі за месцы ў Саборы ўжо традыцыйна з’яўляюцца кіроўная права-цэнтрысцкая Харвацкая дэмакратычная супольнасць (ХДС) прэм’ера дзяржавы Андрэя Пленкавіча і каліцыя Restart (Перазагрузка) на чале з апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыяй (СДП) прэзідэнта Зорана Міланавіча, а таксама правы „Айчынны рух” спевака і бізнесоўца Міраслава Шкора.

Апытанні не даюць значнай перавагі нікому з фаварытаў бягучай кампаніі, што напэўна ўскладніць фармаванне будучай парламенцкай бальшыні.

Усяго ў цяперашніх парламенцкіх выбарах у Харватыі ўдзельнічаюць ажно 192 палітычныя блокі, партыі і незалежныя кандыдаты. Аднапалатны Сабор абіраецца тэрмінам на 4 гады.

Беларускае Радыё Рацыя