Парламенцкія выбары ў Літве: перамагаюць кансерватары (абноўлена)
Паводле папярэдніх даных Галоўнай выбарчай камісіі (ГВК), вынікі 1988 участкаў з 1989 паказваюць, што за літоўскіх кансерватараў прагаласавала 24,8% выбарцаў і яны атрымаюць 23 мандаты ў парламенце. Да канчатковых вынікаў бракуе выніковых звестак з аднаго ўчастку.
Кіроўны зараз Звяз „сялян” і „зялёных” атрымаў 17,5% галасоў і 16 мандатаў, Партыя працы – 9,47% і 9 мандатаў, Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя – 9,26% і 8 мандатаў.
Лідары кансерватараў Інгрыда Шыманітэ і Габрыэліус Ландсбергіс, фота DELFI
***
У першым туры парламенцкіх выбараў яўка выбарцаў склала 47,6%. Гэта на тры адсоткі менш, чым чатыры гады таму. Пра гэта паведаміла Галоўная выбарчая камісія Літвы.
Паводле звестак Галоўнай выбарчай камісіі (ГВК) пасля падліку галасоў на 623 участках з 1989, за „аграрыяў” прагаласавала 23,38% выбарцаў, і гэта прамежкавы папярэдні паказнік можа забяспечыць ім 22 мандаты з 70 ў шматмандатнай акрузе.
На другім месцы ідзе апазіцыйны Звяз Айчыны-Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (кансерватары), якія набіраюць 15,63% галасоў, што можа азначаць 15 мандатаў.
На трэцім месцы Партыя працы з 14,44% галасоў і 13 патэнцыйнымі мандатамі. На мінулых выбарах гэтая партыя не адолела нават пяціадсоткавы бар’ер.
Чацвёртае месца папярэдне займае Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, якая на згаданых участках набрала 11,05% галасоў выбарцаў – 10 магчымых мандатаў.
Апазіцыйны Рух лібералаў атрымаў на гэтых участках 5,24% галасоў, што можа даць 5 мандатаў прадстаўнікам гэтай плыні.
Беларускае Радыё Рацыя