Партнёра Беразоўскага знайшлі павешаным у Лондане



Паліцыя Лондана пачала расследаванне абставінаў смерці былога першага намесніка гендырэктара „Аэрафлота” Мікалая Глушкова, цела якога са слядамі задушэння было знойдзена напярэдадні.

Паліцыя каля дома Мікалая Глушкова ў Лондане 13 сакавіка 2018 года

Глушкоў, уцякач у Вялікабрытанію, у мінулым годзе завочна быў асуджаны на 8 гадоў зняволення за крадзеж сродкаў авіякампаніі.

Цела 69-гадовага Мікалая Глушкова было знойдзена дачкой Наталляй у кватэры на ўскраіне Лондана. Па словах крыніцы, на шыі Глушкова былі заўважныя сляды задушэння. Было гэта забойства ці самагубства, пакуль не зразумела — праводзіцца расследаванне.

Мікалай Глушкоў быў партнёрам і бліжэйшым паплечнікам Барыса Беразоўскага, знойдзенага павешаным у сваім доме ў прыгарадзе Лондана 23 сакавіка 2013 года.

Мікалай Глушкоў працаваў у кампаніі „Лагаваз”, створанай Барысам Беразоўскім, а пазней быў гендырэктарам „АўтаВАЗа” і намеснікам дырэктара „Аэрафлота”. У 2000 годзе Глушкова арыштавалі па абвінавачванні ў махлярстве. У 2010 г. атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У 2017 г. яго судзілі ў Расеі завочна і прысудзілі да 8-мі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў крадзяжы 122 мільёнаў даляраў у „Аэрафлота”.

kommersant.ru