Партрэты зніклых палітыкаў з’явіліся ў цэнтры Менску
Партрэты зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з’явіліся на Плошчы Калініна ў Менску.
Актывісты наклеілі іх на пастамент, на якім устаноўлены помнік старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Таксама на ім вывесілі плакат з лічбай 16 – сімвалам Дня Салідарнасці.
Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць перакананыя, што яны былі выкрадзеныя праз палітычныя матывы, і падазраюць у дачыненні да іх выкрадання вышэйшых службовых асоб краіны.
Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі і Зміцер Завадскі зніклі ў 1999-2000-м гадах.
Фота charter97.org