Партыі БНФ адмаўляюць у арэндзе памяшкання для з’езду



З масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання для правядзення чарговага з’езду сутыкнулася Партыя БНФ. З’езд прызначаны на 13 верасня.

„Ніколі пры падрыхтоўцы з’ездаў Партыі БНФ не сутыкаліся з такімі масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання”, – адзначыў лідар партыі Аляксей Янукевіч. „Не выключана, што гэтыя перашкоды ствараюцца таму, што на пасяджэнні плануецца вызначыць пазіцыі партыі адносна будучых прэзідэнцкіх выбараў”.

У арэндзе па розных прычынах адмовілі ўжо каля 20 палацаў культуры і канферэнц-залаў у Менску. Адмовіўся даць памяшканне і Палац культуры Менскага трактарнага завода, дзе ў апошнія гады праходзілі некалькі партыйных з’ездаў, паведамілі  у прэс-службе партыі.