Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у выбарах 2019-2020 гадоў



Прадстаўнікі партыі БНФ прымуць удзел у кампаніях па выбарах 2019 і 2020 гадоў. Якім будзе удзел сябраў партыі распавядае намеснік старшыні партыі, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

— Як палітычная арганізацыі мы не збіраемся і ігнараваць. Ёсць рашэнне з’езду, гэтае рашэнне агучана і яно гучыць так: мы ўдзельнічаем у палітычнай кампаніях і ў 2019 і ў 2020 годзе праў вылучэнне сваіх кандыдатаў. На сённяшні дзень абмяркоўваецца яшчэ рашэнне пра колькасць кандыдатаў, якія будуць вылучаны ў Палату прадстаўнікоў.

Вадзім Саранчукоў падтрымлівае таксама пазіцыю, што партыя можа падтрымаць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

— Ідэальная сітуацыя, безумоўна, калі будзе вылучацца адзіны кандыдат. У сённяшніх умовах пакуль я не магу прагназаваць, што шмат якія палітычныя лідары ў Беларусі да гэтага саспелі, хаця дыскусіі такія вядуцца. Баюся, што на сённяшнім этапе ўжо некалькі прэтэндэнтаў заявілі пра сваё вылучэнне. У сітуацыі, калі будзе некалькі кандыдытаў, жорсткіх ці прынцыповых матывацый не вылучацца для нейкага іншага кандыдата асабіста я ў перспектыве не бачу.

Палітык канстатуе, што партыя БНФ у дадзены момант мае праблемы з фінансаваннем, нават не хапае грошаў на арэнду партыйных офісаў у Менску і рэгіёнах.

Беларускае Радыё Рацыя