Партыя БНФ на чарговым з’ездзе разгледзіць змены ў сваёй праграме



Змены і дапаўненні да партыйнай праграмы будуць вынесеныя на разгляд Партыі БНФ на чарговым з’ездзе, які адбудзецца 13-га верасня. У з’ездзе прымуць удзел лідары рэгіянальных суполак партыі. Адной з прапановаў па зменах у праграме БНФ будзе ўнясенне палажэння аб скасаванні смяротнага пакарання ў Беларусі, – адзначае намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў:

– На з’ездзе будзе выносіцца пытанне па зменах у праграме партыі. У тым ліку будзе адзін з пунктаў пра тое, што партыя будзе больш акnыўна выступаць надалей за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Паводле апошніх звестак, на пасаду старшыні Партыі БНФ чарговы раз будзе вылучацца Аляксей Янукевіч, намеснікам – Рыгор Кастусёў. На з’ездзе кожны з чальцоў партыі БНФ яшчэ можа вылучыць сваю кандыдатуру на гэтыя пасады.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя