Партыя БНФ падтрымае толькі Таццяну Караткевіч



Сябры Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года будуць падтрымліваць выключна Таццяну Караткевіч.

55B222E2-F7B5-4B32-8B83-E0D096B50117_mw1024_s_n

Праца на іншага кандыдата будзе разглядацца як парушэнне партыйнай дысцыпліны і партыйных прынцыпаў.

Пра гэта заявілі ўдзельнікі пасяджэння Сойму БНФ.

Лідар партыі Аляксей Янукевіч нагадаў:

– БНФ дзеля захавання кааліцыі „Народны рэфэрэндум” адмовілася ад вылучэння ўласнага кандыдата і падтрымала Таццяну Караткевіч з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду”. Гэта няпростае рашэнне, але ў цяперашняй сітуацыі трэба было ісці на кампраміс.

Як паведаміў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў, сярод іншых пытанняў будзе разгледжана падрыхтоўка да будучай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі:

– У асноўным партыя займаецца падрыхтоўкай да прэзідэнцкай кампаніі, наступнай парламенцкай кампаніі. Партыя БНФ прыняла рашэнне падтрымаць Караткевіч, і зараз у гэтым накірунку мы працуем. У той жа час адбудзецца пасяджэнне чарговае Сойма, дзе будуць прынятыя рашэнні адносна будучай выбарчай кампаніі.

Між тым выступоўцы з рэгіёнаў адзначалі: чым далей ад Менску, тым цяжэй патлумачыць шэраговым сябрам партыі, чаму яны павінны працаваць на Таццяну Караткевіч. Многія, хто чытаў розныя інтэрв’ю прэтэндэнткі на прэзідэнта, кажуць, што яе праграма гэта — „цімураўшчына” і „сацыяльшчына”. А вось палітычныя арыенціры кандыдаткі выглядаюць цмяна і невыразна.

Узнялі на пасяджэнні пытанне і пра стаўленне да стварэння ініцыятыўнай групы палітвязня Мікалая Статкевіча. Высветлілася, што намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў згоду увайсці ў гэтую групу, а сябра Сойму Юрась Чавусаў ужо і запісаўся ў яе.  Сойм вырашыў, што ўдзел сябраў партыі ў кампаніі Міколы Статкевіча не супярэчыць партыйнай лініі.

Радыё Свабода, Беларускае Радыё Рацыя