Партыя БНФ падтрымала Таццяну Караткевіч



Сойм Партыі БНФ 25 красавіка прыняў рашэнне не вылучаць свайго партыйнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года. Сябры Сойма прынялі рашэнне падтрымаць у якасці кандыдата прадстаўніцу БСДП (Грамада) Таццяну Караткевіч, якая, да таго ж, вылучаецца кааліцыяй „Народны рэфэрэндум”.

Таццяна Караткевіч

„Паколькі адзінага кандыдата ад усёй апазіцыі не будзе, то патрэбна мець адзінага кандыдата хаця б ад кааліцыі „Народны рэфэрэндум”, – кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

– На жаль адзінства ў апазіцыі даўно няма. Я спадзяюся, і спадзяецца ўся Партыя БНФ, што гэты крок будзе прыкладам для ўсіх арганізацый у падтрымку адзінага кандыдата. Каштоўнасці Партыі БНФ неаспрэчныя і Караткевіч таксама не саступіць з гэтай пазіцыі.

Як сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, „цяпер захаванне адзінства – самае важнае, яно вышэйшае за нашы партыйныя інтарэсы”.

Беларускае Радыё Рацыя