Партыя БНФ пойдзе на выбары самастойна



Партыя Беларускі Народны Фронт будзе самастойна ўдзельнічаць у выбарах.

Аляксей Янукевіч

Каштоўнасці партыі цяпер надзвычай важныя, паколькі ў іх аснове – нацыянальныя каштоўнасці, а менавіта на гэтым і будуецца кансалідацыя грамадства. Трэба дзейнічаць, часу на размовы – няма, кажа лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Сёння ўсяму беларускаму грамадству неабходна кансалідацыя на грунце нацыянальных каштоўнасцяў дзеля таго, каб забяспечыць бяспеку краіны, забяспечыць бяспеку нашых грамадзян і забяспечыць уздым эканомікі і эканамічны рост – гэта сапраўды тое, што спрацуе эфектыўна. Ніякага іншага стрыжня для аб’яднання нацыі, для мабілізацыі людзей дзеля эканамічнага ўздыму, дзеля абароны незалежнасці няма і знайсці немагчыма.

Эканамічны рост магчымы толькі пры дэмакратычнай уладзе – гэта галоўны пасыл Партыі БНФ на сёлетнія выбары. Аднак і народ павінен бараніць свой выбар, іначай змяніць уладу – не атрымаецца, упэўнены палітык.

Беларускае Радыё Рацыя