Партыя БНФ прапануе вывезці расейскія ваенныя базы з Беларусі
У Менску адбыўся сойм партыі БНФ на якім была прынята заява ад БНФ з прапановамі да кіраўніцтва Беларусі пра вывад з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вайсковых аб’ектах узброеных сіл Расеі. Пра гэта нашаму карэспандэнту паведаміў адзін з сябраў сойма БНФ Павел Севасцьян.
Па словах спадара Паўла Севасцьяна, партыя БНФ выступае супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ўсіх расейскіх вайсковых аб’ектаў і лічыць катэгарычна непрымальным адсутнасць публічнай афіцыйнай інфармацыі пра далейшы лёс гэтых аб’ектаў ад уладаў Беларусі. Таму партыя БНФ абвяшчае інфармацыйную кампанію супраць працягу тэрміну знаходжання ў Беларусі расейскіх ваенных аб’ектаў.
У якасці першага кроку кампаніі, Партыя БНФ звяртаецца да ўладаў Беларусі з прапановай праінфарміраваць урад Расеі аб нежаданні Рэспублікі Беларусь працягнуць тэрмін дзеяння дамоваў пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі сваіх ваенных аб’ектаў.
Партыя БНФ таксама прыняла зварот па гэтаму пытанню, які ў бліжэйшыя дні будзе высланы ў тры дзяржаўных органы: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя