Партыя БНФ праводзіць кансультацыі па правядзенні Дня Волі



Кіраўніцтва Партыі БНФ праводзіць кансультацыі з іншымі дэмакратычнымі партыямі аб правядзенні супольнага святкавання Дня Волі.

Па словах кіраўніка партыі Рыгора Кастусёва, у Менскі гарвыканкам павінна быць пададзена супольная заяўка ад усіх палітычных дэмакратычных суб’екатаў Беларусі аб правядзенні мерапрыемства, звязанага з Днём Волі 2021 года:

–  На сённяшні дзень мы ўжо адпрацавалі шэраг крокаў па заключэнні дамоваў з камунальнай службай, з менскай гарадской міліцыяй і хуткай дапамогай. Мы звярнуліся да іх і чакаем  сігналу на заключэнне дамоваў з гэтымі арганізацыямі. Для чаго гэта патрэбна? Менгарвыканкам гатовы разглядаць, згодна беларускага заканадаўства, нашу заяўку толькі пры наяўнасці менавіта гэтых дамоваў. Калі гэтых дамоваў не будзе, то наша заяўка Менскім гарадскім выканаўчым  камітэтам нават не будзе разглядацца. Вось мы над гэтым працуем.

Але мы жадаем, каб заяўка на гэтае мерапрыемства была  супольнай, – падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Беларускае Радыё Рацыя