Партыя БНФ рыхтуецца да выбарачай кампаніі
Партыя БНФ рыхтуецца да маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў. Па заявах старшыні Цэнтрвыбаркаму, гэтыя выбары могуць адбыцца ўжо ў лістападзе бягучага году.
Як сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, узначальваемая ім партыя ўжо рыхтуецца да выбарчай кампаніі:
– Партыя БНФ працуе разам з іншымі арганізацыямі ў кампаніі “Права выбару” у рамках падрыхтоўкі да назірання за выбарамі. Зараз мы ўжо абвесцілі, што 29 чэрвеня адбудзецца чарговы Сойм Партыі БНФ, на якім будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні па правядзенні чарговага з’езда для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. І будуць прынятыя іншыя рашэнні, звязаныя з чарговай выбарчай кампаніяй.
Па словах Рыгора Кастусёва, сітуацыя ў грамадстве зараз спрыяльная для дэмакратычнай апазіцы. Людзі ўсё менш і менш давяраюць уладзе. І гэта выразна бачна па тым, што людзі амаль не звяртаюцца да дзеючых дэпутаў для вырашэння сваіх праблемаў, а ідуць да тых, хто актыўна ўдзельнічаў ў выбарчай кампаніі, запомніўся, але не быў прапушчаны ўладай. Таму што прызначаныя ўладай дэпутаты не асабліва імкнуцца вырашаць складаныя праблемы. І людзі хутчый спадзяюцца на атктыўных прадстаўнікоў апазіцыі. Як сказаў Рыгор Кастусёў, ён бачыць гэта ў сваім рэгіёне – у Шклове і Шклоўскім раёне. І гэта падштурхоўвае яго прыняць удзел у наступнай выбарчай кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота Новы Час