Партыя БНФ рыхтуецца да выбараў
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца, згодна слоў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у 2019 годзе.
Якім чынам да прэзідэнцкіх і парламенціх выбараў рыхтуецца Партыя БНФ на Гарадзеншчыне, распавядае намеснік старшыні партыі Вадзім Саранчукоў:
– Існуе рашэнне з’езду, згодна з якім партыя будзе вылучаць свайго кандыдата. Ясна, што гэтае рашэнне можа быць карэктавана ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца ў краіне. Я прагназую, што партыя таксама будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на парламенцкіх выбарах. Прынамсі тут, у Гародні, як мінімум адзін наш кандыдат будзе вылучацца. Хутчэй за ўсё, гэта буду я. Мы будзем выкарыстоўваць любую магчымасць для камунікацыі з людзьмі.
Хто будзе кандыдатам ад партыі БНФ на будучых прэзідэнцкіх выбарах – яшчэ рашэнне не прынятае.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня