Партыя БСДП (Грамада) адзначыла свой юбілей
30-годдзе адзначыла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Як сказаў у размове з нашым радыё яе старшыня Ігар Барысаў, партыя выстаяла ў няпростыя часы, пераадольваючы і ціск з боку ўладаў, і ўнутраныя спрэчкі:
– Гэта паказвае тое, што арганізацыя жывая, што ў ёй ёсць людзі, што ў ёй ідзе ідэалагічнае змаганне за рознае бачанне і за розныя напрамкі дзейнасці. Таму гэта абсалютна нармальна для любой палітычнай партыі. Усё, што было звязанае з “Грамадой” за трыццаць год, – гэта частка нашай гісторыі, якая толькі ўзбагачала нас. Я думаю, што сацыял-дэмакраты, як і сто год таму, як і пасля дыктатуры, яшчэ станчаць і сыграюць сваю лебядзіную спеву.
І зараз партыя мае ўсе складнікі: вялікі досвед, моц, прызнанне ў Беларусі і за яе межамі, праекты рэформаў, шмат людзей і моладзі ў сваіх шэрагах, – усё, каб рухацца наперад і перамагаць, – кажа Ігар Барысаў.
Беларускае Радыё Рацыя