Партыя Маі Санду лідзіруе на выбарах у Малдове



Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Дорын Чыміл заявіў на брыфінгу, што галасаванне прайшло ў нармальным рэжыме і без сур’ёзных парушэнняў.

Па дадзеных ЦВК Малдовы, прапрэзідэнцкая партыя «Дзеянне і салідарнасць» лідзіруе на выбарах у Малдове з 39,97%, у блока «Камуністы і сацыялісты» Дадона – 33,97%, перадае ТАСС.

Роспуск парламента быў справакаваны прэзідэнтам краіны Маяй Санду, якая імкнецца сфармаваць праеўрапейскі ўрад і атрымаць кантроль над заканадаўчым органам з дапамогай партыі „Дзеянне і салідарнасць”. Іх галоўным апанентам выступае Выбарчы блок камуністаў і сацыялістаў на чале з экс-прэзідэнтамі Уладзімірам Вароніным і Ігарам Дадонам. У цэлым у выбарах прымаюць удзел яшчэ дваццаць палітычных партый. 

Беларускае Радыё Рацыя