Партыя “Справядлівы свет” працуе на свайго кандыдата бязвыплатна



У Берасці актывісты партыі левых “Справядлівы свет” правялі трэнінгі для сябраў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Асноўная ўвага была нададзеная людзям, якія ўпершыню прымаюць удзел у палітычнай кампаніі і ідуць ад дзвярэй да дзвярэй.

Старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі Людміла Дзенісенка адзначыла, што важна патлумачыць грамадзянам, хто такі валантэр і прыцягнуць на свой бок як мага больш новых неаябыякавых да сітуацыі ў краіне людзей:

– У гэтым годзе наша партыя працуе на свайго кандыдата бязвыплатна. Гэта звязана з тым, што выбары адбываюцца за кошт кандыдата. Наш кандыдат стварыў адмысловы рахунак, туды ўжо нашы камуністы перавялі некалькі мільёнаў рублёў. І мы будзем працягваць гэту акцыю – папаўняць гэты рахунак. Нашы валантэры, яшчэ раз паўтараю, працуюць у нашай кампаніі бязвыплатна.

Як патлумачыла Людміла Дзенісенка, у ініцыяўную групу па вылучэнню кандыдадам у прэзідэнты Сяргея Калякіна ў Берасці запісалась больш за сто пяцьдзесят чалавек. Большасць з іх ужо праявіла сваю грамадскую і палітычную пазіцыю – актыўна ўключыліся ў працу выбарчага штабу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце