Партыя Віктара Бабарыкі арыентуецца на 20 тысяч чальцоў
Партыя Віктара Бабарыкі „Вместе” („Разам”) арыентуецца на 20 тысяч чальцоў. Пра гэта распавялі ў адмысловым стрыме паплечнікі зняволенага палітыка і экс-банкіра. Бліжэйшая задача, паводле іх, гэта правесці ўстаноўчы з’езд.
„Мы дзейнічаем у рамках Закона аб партыях, ведаем, што да яго рыхтуюцца змены. І калі яны з’явяцца — будзем адаптавацца”, – кажа паплечнік Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай Рады – Іван Краўцоў:
– Канешне наша мэта напэўна ляжыць недзе ў раёне дваццаці тысяч чалавек. То бок мы разлічваем, што да канца лета магчыма мы дасягнем гэтай лічбы. З бліжэйшых задач – гэта правядзенне ўстаноўчага з’езду недзе напрыканцы траўня. Там патрэбна тысяча чалавек на гэтым з’ездзе, каб сабралася. Нават калі колькасць людзей павялічыцца да трох тысяч, як тут многія цяпер кажуць, я думаю, што гэта не будзе для нас праблемай.
Пры гэтым партыя „Разам”, якая ствараецца, пакуль не мае сваёй праграмы. Да стварэння праграмы прапануюць далучацца ўсім ахвотным, каб кожны мог унесці свой досвед і свае веды ў агульную справу.
Беларускае Радыё Рацыя