Паседжанне Саўміна Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 снежня ў Берасці



Паседжанне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 снежня ў Берасці з удзелам прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса і старшыні ўрада Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

На парадку дня пасяджэння 25 пытанняў. Сярод тэм – гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расеі, выкананне прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву на 2018-2022 гады, праект саюзнай Ваеннай дактрыны, прагнозныя балансы попыту і прапанавання аграхарчовай прадукцыі і індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2019 год.

Увагу ўдзеляць пытанням, якія датычацца фармавання бюджэту, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, новых саюзных праграм, прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі.

Прапануецца разгледзець, як выконваюцца рашэнні Вышэйшага Дзяржсавета аб узаемадзеянні ў сферы машынабудавання і АПК, аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, а таксама ўдзеле СД у фінансаванні стварэння музея-сядзібы Дастаеўскага ў Берасцейскай вобласці і Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату ў Цвярской вобласці.

Па выніках пасяджэння прадугледжваецца падпісанне шэрага дакументаў, у тым ліку міжурадавага пагаднення Беларусі і Расеі аб узаемным прызнанні віз.

Тавараабарот Беларусі і Расеі за студзень-кастрычнік склаў $29,6 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 12,7 працэнта. Расея прадаўжае заставацца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі: на яе долю ў студзені-кастрычніку прыпала 49,6 працэнта вартаснага аб’ёму знешняга гандлю таварамі, 38,3 працэнта экспарту, 59,5 працэнта імпарту (у студзені-кастрычніку 2017 года доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі з усімі краінамі свету складала 51,4 працэнта, у экспарце – 45,1 працэнта, імпарце – 56,9 працэнта).

belta.by

Фота government.ru