Паседжанні ўчастковых камісій – без незалежных назіральнікаў



Першыя паседжанні гарадзенскіх участковых камісій па выбарах прэзідэнта краіны, на якіх абіралася кіраўніцтва, прайшлі за зачыненымі дзвярыма. Незалежныя назіральнікі не здолелі трапіць ні на адно паседжанне ў ста трыццаці васьмі камісіях, сфармаваных у абласным цэнтры. Гаворыць прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель:

– Выбіраецца старшыня, намеснік і сакратар. Пабачыць празрыстасць гэтай працэдуры, ці фармальна гэта адбылося ці не, мы не можам. І гэта ставіць пад сумнеў празрыстасць абрання старшыняў гэтых участковых камісій.

Ніводзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партый і пазаўрадавых арганізацый у склад участковых выбарчых камісій у абласным цэнтры не ўвайшоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота elections2015.spring96.org