Пашынян стаў адзіным кандыдатам на пасаду прэм’ера Арменіі



Лідар апазіцыйнай фракцыі «Елк» Нацыянальнага сходу Арменіі і арганізатар акцый пратэсту Нікол Пашынян стаў адзіным кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра рэспублікі. Пра гэта інфармуе прэс-служба парламента.

Тэрмін вылучэння кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада Арменіі скончыўся 30 красавіка ў 17:00.

«Фракцыя Нацыянальнага сходу «Елк»вылучыла Нікола Пашыняна ў якасці кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра … Іншых кандыдатаў няма», – гаворыцца ў паведамленні на сайце заканадаўчага органа.

Для абрання прэм’ер-міністрам Пашыняну неабходна заручыцца падтрымкай 53 з 105 парламентарыяў. Пасяджэнне парламента па гэтым пытанні адбудзецца 1 траўня.

iz.ru

Фота: РИА Новости