Пасланнік Фінляндыі наведаў Слонім
Два дні будзе праходзіць форум педагогаў-практыкаў “Педпошук-2015”, які пачаўся 15 траўня ў Слонімскай гімназіі №1. Сёлета ён прысвечаны праблеме экалагізацыі адукацыйнага працэсу і ўключаны ў праграму рэспубліканскага Тыдня ўстойлівага развіцця – 2015.
У Слонім на форум завітаў і дарадца-пасланнік Фінляндыі ў Рэспубліцы Беларусь Лауры Пуллола. Ён разам з настаўнікамі і гімназістамі прыняў удзел у пасадцы алеі, а таксама выступіў на форуме, дзе распавёў пра экалагічны вопыт у школах Фінляндыі. Дарэчы, гэта не першая сустрэча Лауры Пуллола ў Слоніме, дзе ў рамках сустрэч абмяркоўваюцца пытанні экалагічнай адукацыі. Новы візіт госця з Фінляндыі стаў працягам актыўнага міжнароднага ўзаемадзеяння.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
