Паслы Еўразвязу сустрэліся з Макеем (абноўлена)
Сустрэча доўжылася каля дзвюх гадзін, каментаваць яе вынікі журналістам паслы адмовіліся, паведамляе tut.by.
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі па выніках сустрэчы паведаміла, што Еўрапейскі звяз уважліва сочыць за развіццём падзей у Беларусі напярэдадні і пасля выбараў.
Дыпламаты ЕЗ падкрэслілі, што толькі мірны і дэмакратычны працэс ва ўмовах незалежнасці і свабоды СМІ і моцнай грамадзянскай супольнасці дапаможа адшукаць ўстойлівыя рашэння.
Кіраўнікі місій таксама выказалі захапленне мужнасцю, з якім грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і для абароны свайго права на свабоду і дэмакратычнае прадстаўніцтва.
Еўрапейскія дыпламаты паказалі на недапушчальнасць пераследу членаў Каардынацыйнай рады. На сённяшняй сустрэчы дыпламаты ЕЗ нагадалі аб раней накіраваных просьбах дазволіць наведванне імі следчых ізалятараў і шэрагу грамадзян Беларусі, якіх паслы ЕЗ, якія працуюць у Менску, лічаць арыштаванымі выключна па палітычных матывах.
* * *
Кіраўнік МЗС Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей рана ў чацвер праводзіць сустрэчу з амбасадарамі краін Еўразвязу. Тэма сустрэчы – бягучая сітуацыя ў Беларусі і дачыненні Беларусі з Еўразвязам, расказвае TUT.BY, спасылаючыся на свае крыніцы ў дыпламатычных колах.
Сустрэча закрытая, яна праходзіць па ініцыятыве МЗС. Але, як кажуць у дыпламатычных колах, еўрапейскія паслы даўно прасілі арганізаваць сустрэчу з Уладзімірам Макееем, каб абмеркаваць сітуацыю ў краіне. Напомнім, што ў чэрвені МЗС збіраў амбасадараў краін Еўразвязу і ЗША. Тады тэмай сустрэчы стала крымінальная справа, якая была пачатая ў дачыненні да службовых асобаў Белгазпрамбанку. Фігурантам справы ў тым ліку стаў Віктар Бабарыка.
Беларускае Радыё Рацыя