Паслы краін ЕЗ, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі ўсклалі кветкі да месца гібелі пратэстоўца



Акрэдытаваныя ў Беларусі дыпламаты краін ЕЗ, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі 13 жніўня ўсклалі кветкі да месца гібелі ўдзельніка пратэстаў у Менску — каля станцыі метро „Пушкінская”. Іх віталі людзі, якія сабраліся, — каля тысячы чалавек. Яны апладзіравалі і крычалі „Спасибо”, „Дзякуй”, „Жыве Беларусь”.

Размаўляючы з журналістамі пасля ўскладання кветак, кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Дзірк Шубель заявіў: „Мы смуткуем па тых ахвярах, якія ўжо мелі месца, і прыйшлі сюды, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі гвалту ў розных гарадах вашай краіны. Мы заклікаем улады дазволіць людзям рэалізоўваць сваё права на мірны пратэст і заклікаем да вызвалення ўсіх, хто быў незаконна затрыманы”.

Шубель таксама паведаміў, што заўтра адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін ЕЗ, на якім будзе прынятае рашэнне па Беларусі.

belapan.by

Фота: Тут.бай