Пасля рэферэндуму палітычныя партыі чакаюць змены і зачысткі



“Пасля правядзення кампаніі па рэферэндуму палітычныя партыі краіны чакаюць змены і зачысткі, але не татальнае закрыццё”, – мяркуе былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, філосаф Анатоль Ляўковіч.

Палітык упэўнены, што рэжыму патрэбныя палітычныя суб’екты для працягвання гульні ў імітацыйную дэмакратыю:

Рэжым гэта выкарыстоўвае так, што ёсць зарэгістраваныя 15 партый. І рэжым паказвае, што ў нас ёсць таксама дэмакратыя. Прабачце, імітацыйная. Ну добра, выкрэсляць у Мінюсце гэтыя партыі. І што памяняецца? Нічога. Я думаю, што ён не будзе гэтага рабіць. Яму ж патрэбныя гэтыя партыі! Тут хітрая рэч. Яны як бы ёсць – гэтыя 15 зарэгістраваных у Мінюсце партый.

Ляўковіч дадае, што перадусім улады зробяць усё, каб апазіцыйныя партыі адмовіліся ад выкарыстання нацыянальных бел-чырвона-белых колераў, то бок, змянілі сімволіку. Тых, хто адмовіцца, і чакаюць праблемы.

Беларускае Радыё Рацыя