Пасол Расеі падараваў Лукашэнку факсімільную карту часоў Расейскай імперыі
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Расеі Дзмітрыем Мезенцавым, піша БелТА.
«Мы ўсе — і пасольства Расеі, і наша краіна – жывем у канкрэтных умовах. Вы добра бачыце сітуацыю ў Беларусі. Думаю, што мы значна прасунуліся літаральна ў апошнія дні, можа быць, пару тыдняў у вырашэнні тых праблем і задач, якія назапасіліся паміж Беларуссю і Расеяй. Хацелася б, каб гэтая дынаміка была захавана», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Дзмітрый Мезенцаў павіншаваў кіраўніка дзяржавы з мінулым днём нараджэння і падарыў кнігу з тапаграфічнымі картамі Віцебскай, Гарадзенская, Менскай і Магілёўскай губерняў. Першы экзэмпляр факсімільнага выдання 1866 года.
«Гэта яшчэ адно пацверджанне справядлівасці межаў Беларусі, у тым ліку і адказ усім тым, хто глядзіць па-іншаму», – заявіў ён