Пасол Ржавускі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Непала



Пасол Беларусі ў Індыі і па сумяшчальніцтве ў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал Андрэй Ржавускі 11 верасня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Непала Бідх’е Дэві Бхандары, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

На сустрэчы пасля цырымоніі Ржавускі і Бхандары абмеркавалі наяўны стан адносін паміж дзвюма краінамі. Яны адзначылі зацікаўленасць у „актывізацыі ўсяго комплексу беларуска-непальскіх адносін, уключаючы палітычную, гандлёва-эканамічную, гуманітарную і іншыя сферы”. У якасці прыярытэтных напрамкаў названыя сельская гаспадарка, адукацыя, трансфер тэхналогій.

Ржавускі пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей прэзідэнцкага палаца, у якой адзначыў прыхільнасць да развіцця сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Непалам.

belapan.by

Фота mfa.gov.by