Пасол Украіны ў Беларусі выказаўся пра крушэнне „Боінга-777”



ежельПасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Ежаль у эксклюзіўным інтэрв’ю БелаПАН звярнуўся да ўсіх грамадзян Беларусі і ўсіх пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, каментуючы авіякатастрофу „Боінга-777”, збітага над украінскай тэрыторыяй 17 ліпеня.

„Гэты тэрарыстычны акт стаў трагедыяй для Украіны і ўсяго свету. Мы выказваем шчырыя спачуванні і спагаду сем’ям і блізкім загінулых”, — сказаў пасол.

Месца падзення абломкаў самалёта знаходзіцца ў зоне, якая кантралюецца незаконнымі ўзброенымі групамі. З улікам гэтага урад Украіны прымае ўсе меры, каб атрымаць поўны доступ да месца катастрофы для правядзення неабходных дзеянняў па апазнанні і рэпатрыяцыі на Радзіму цел загінулых. Міністэрства замежных спраў Украіны стварыла аператыўны штаб, які працуе цэлыя суткі. Туды могуць звяртацца родныя загінулых пасажыраў. Гэты штаб займаецца каардынацыяй адпаведных работ з дыпламатычнымі ўстановамі замежных дзяржаў, акрэдытаваных ва Украіне. Целы загінулыз накіроўваюцца ў Харкаў.

Сёння ў Мэльбурне (Аўстралія) адкрыецца  ХХ юбілейная канферэнцыя на тэму СНІДу. Некаторыя з удзельнікаў канферэнцыі, у тым ліку галандскі прафесар Юп Лунге, піянер даследаванняў у гэтай галіне, загінулі па дарозе на сустрэчу – яны ляцелі рэйсам малайзійскага “Боінга”, што быў збіты над Данбасам.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН

Фота БелаПАН