Пасол Яе Вялікасці сустрэлася з праваабаронцамі
6 траўня адбылася сустрэча праваабаронцаў “Вясны” з паслом Вялікабрытаніі Фіёнай Гіб.
Падчас сустрэчы яны абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Фіёна Гіб была вельмі ўражаная інфармацыяй пра прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Іванова, а таксама пакінутым без зменаў прысуду да растрэлу Сяргею Хмялеўскаму. Гэтыя звесткі ёй непасрэдна паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, паведамляе spring96.org.