Пасольства Беларусі ў Аўстраліі ў жніўні спыніць сваю работу
Пасольства Беларусі ў Аўстраліі і па сумяшчальніцтве ў Новай Зеландыі закрыюць да канца жніўня бягучага года. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі.
У пасольстве растлумачылі, што яно закрываецца ў рамках аптымізацыі Міністэрства замежных спраў. У астатні перыяд беларуская дыпмісія будзе прадаўжаць работу па прыёме дакументаў, якія датычацца наступных консульскіх пытанняў: па афамленні ўязных віз – да 8 жніўня, па афармленні пасведчанняў на вяртанне – да 10 ліпеня, па выпатрабаванні дакументаў (напрыклад, даведкі аб адсутнасці судзімасці) – да 10 траўня, па прадаўжэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – да 10 ліпеня, па пастаноўцы і зняцці з консульскага ўліку – да 27 ліпеня, для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў (у прыватнасці, засведчванне даверанасцей, згоды) – да 8 жніўня.
Грамадзяне Беларусі, якія раней звярталіся па консульскіх пытаннях у пасольства ў Аўстраліі, цяпер павінны будуць звяртацца ў бліжэйшую дыпкропку Беларусі – у Джакарце (Інданезія). „З 1 ліпеня 2018 года грамадзяне, якія знаходзяцца на консульскім уліку ў пасольстве Беларусі ў Аўстраліі, будуць пераведзены на консульскі ўлік у пасольства Беларусі ў Інданезіі. Разам з тым жадаючым знаходзіцца на консульскім уліку ў іншай загранустанове Рэспублікі Беларусь неабходна накіраваць аб гэтым пісьмовае паведамленне ў пасольства Беларусі ў Аўстраліі да 1 чэрвеня 2018 года”, – папярэдзілі ў дыпмісіі.
Пасольства ў Аўстраліі будзе прадаўжаць работу па абароне правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах аж да свайго фактычнага закрыцця.