Пасольства Украіны: Абвінавачванні зневажаюць гонар і годнасць грамадзян
Пасольства Украіны ў Беларусі агучыла сваю пазіцыю наконт матэрыялаў, якія з’явіліся за апошні час у беларускіх СМІ.
Пасольства Украіны ў Беларусі са шкадаваннем адзначае, што ў апошні час для беларускай інфармацыйнай прасторы актуальнымі сталі пытанні інфармацыйнай гігіены: абвінавачванні грамадзян Украіны ў магчымай датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасці, зневажальныя азначэнні на адрас Герояў Нябеснай Сотні і абаронцаў Рэвалюцыі годнасці.
Такія інфармацыйныя пасажы абражаюць гонар і годнасць ўкраінскіх грамадзян, яны не спрыяюць падтрыманню аўтарытэту Беларусі як міралюбівай пляцоўкі для развіцця канструктыўнага дыялогу, накіраванага на падтрыманне добрасуседскіх адносін з Украінай.