Пасольствам Украіны ў Беларусі часова кіруе Валерый Джыгун
Амбасадай Украіны ў Беларусі з 15-га траўня кіруе часовы павераны Валер Джыгун. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўкраінскую дыпламатычную місію. “Міхаіл Ежаль ужо спыніў сваю дыпламатычную місію. Сёння яго апошні дзень у амбасадзе”, — удакладнілі там.
Нагадаем, што 11-га траўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра звальненне Ежаля з пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі. Ва ўкраінскай Генеральнай пракуратуры раней паведамлялі, што шукаюць Ежаля як падазраванага па справе пра растрату дзяржаўных грошай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота naviny.by